URIR Управление редакционно-издательской работы БГУ

Новости сайта

В раздел «Школа автора» добавлена статья Козловой Е. И.  «Содержательные и технические аспекты подготовки учебных электронных изданий»

НАГРАДЫ

Национальный конкурс «Искусство книги - 2009», который в 49-й раз проводило Министерство информации Республики Беларусь, определил победителей. В конкурсе приняли участие 39 издательств и издательских организаций, которые представили на суд строгого жюри более 200 изданий улучшенного качества в 23 номинациях. Издательство БГУ (Управление редакционно-издательской работы) представило для рассмотрения 10 книг.

Диплом III степени  в номинации «Лучший учебник» получила книга авторов Г. Т. Масловой и А. В. Сидорова «Краткий атлас по биологии индивидуального развития» с электронным приложением. Издание прошло научное рецензирование и получило гриф Министерства образования Республики Беларусь.

Более подробно можно прочитать в № 10–11 газеты «Універсітэт».

Вышли в свет книги:

 

М. А. Журавков «Фундаментальные решения теории упругости и некоторые их применения в геомеханике, механике грунтов и оснований»;

«Стратегия устойчивого развития экологического туризма в Беларуси»;

Л. Л. Березкина «Линейная алгебра»;

А. Г. Чумак «Методы исследования активности афферентных систем»

см. рубрику «Новые книги, анонсы месяца»

 

В раздел «Школа автора» добавлена статья Антоновой С. Г.  «Современный вузовский учебник. К вопросу о совершенствовании принципов формирования» и статья Дулатовой А. Н. «Чему учит учебник?»

 



 

www.urir.bsu.by >> выставки, презентации, рецензии

ВЫСТАВКИ, ПРЕЗЕНТАЦИИ, РЕЦЕНЗИИ

Свята пісьменства ў Смаргоні

6 верасня ў г. Смаргоні Гродзенскай вобласці адбылося ўрачыстае свята Яе Вялікасці Кнігі – Дзень беларускага пісьменства. У горад, які размешчаны на перапляценні дзвюх рэчак Гярвяткі і Оксны, прыбыло мноства ўдзельнікаў і гасцей свята.
Удзел ва ўрачыстасцях прынялі прадстаўнікі ўлады, духавенства, выдаўцы, навукоўцы, пісьменнікі, замежныя дэлегацыі, журналісты, студэнты і школьнікі, артысты...
У ліку ганаровых гасцей прысутнічаў рэктар БДУ акадэмік С. В. Абламейка.
Як і заўсёды свята пачалося з Божай Літургіі ў Саборы Праабражэння Гасподняга, куды прыбыла навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з нязгаснай лампадай. Пад малінавы перазвон адбылося асвячэнне Сабора, закладка Саду малітвы.
На галоўнай сцэне на цэнтральнай гарадской плошчы прайшла цырымонія ўрачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства, тэатралізаваная дзея, у якой “завіталі на свята” беларускі асветнік і паэт Францішак Багушэвіч, кампазітар, аўтар вядомага паланеза “Развітанне з Радзімай” Міхал Клеафас Агінскі, а таксама князь Хрыстафор Зяновіч, які заснаваў у Смаргоні фабрыку па вытворчасці паперы яшчэ ў ХVI ст. і меў вялікую асабістую бібліятэку.


Белымі галубамі, вадзянымі фантанамі, магутным перазвонам, агнём і песняй залунала, закружыла, заверхаводзіла свята…
На сцэне Летняга амфітэатра атрымалі ўзнагароды пераможцы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і Рэспубліканскага конкурсу на лепшыя творы ў паэзіі, прозе, драматургіі, літаратурнай крытыцы, дзіцячай літаратуры.
Смаргоншчына – прыгожая зямля з багатымі гістарычнымі і духоўнымі традыцыямі. Крэўскі замак, радавы маёнтак Агінскіх, сядзіба ў Кушлянах, дзе жыў Францішак Багушэвіч…
Ужо стала добрай традыцыяй на штогадовы Дзень беларускага пісьменства пакідаць адметныя знакі пашаны і павагі да людзей, якія сваім самаадданым служэннем Бацькаўшчыне засталіся ў гістарычнай памяці народа. Сёлета такой постаццю абраны Францішак Багушэвіч, велічны помнік якому паўстаў на беразе Оксны.
Свята атрымалася вельмі маштабным. Цэнтр горада – вуліцы, плошча, старадаўні парк – былі запоўнены кніжнымі экспазіцыямі, імправізаванымі сцэнічнымі пляцоўкамі. Па-сапраўднаму працаваў “Горад майстроў”, гучалі вершы, песні, музыка... Багатая на падзеі і асобы мінуўшчына Смаргонскага краю і цяперашнія культурныя адметнасці раскрыліся перад гасцямі ва ўсёй красе.

У гарадскім парку карагодзіў Фестываль кнігі і прэсы. Тут на спецыяльных пляцоўках разгарнуліся тэматычныя выставы кніг, газет, часопісаў…
Свята беларускага пісьменства – своеасаблівая справаздача для творчых калектываў. Да гэтага дня ў выдавецтве БДУ рыхтаваліся загадзя.
Універсітэцкая кніга, а гэта курсы лекцый, вучэбныя дапаможнікі, падручнікі, вучэбна-метадычныя комплексы, даведнікі і манаграфіі, былі размешчаны ў экспазіцыі тэматычных кніжных пляцовак “Шлях да ведаў”, “Зямля пад белымі крыламі. Году роднай зямлі прысвячаецца”, а таксама ў павільёне “Сучасная беларуская кніга” і мелі вялікі попыт у наведвальнікаў.
З вялікім уздымам прайшлі прэзентацыі кніг “Сербская літаратура. Анталогія тэкстаў”, “Украінская літаратура”, “Российские и славянские исследования”, “Экология городской среды” з удзелам аўтараў БДУ І. А. Чароты і гасцей з Сербіі і Чарнагорыі літараратараў Нэвены Вітошавіч-Чэкліч і Слабадана Вуканавіча, а таксама П. І. Навойчыка, А. П. Салькова і Г. А. Семянюк.
Прадстаўніча ў экспазіцыі выдавецтва БДУ выглядалі юбілейныя выпускі навуковага часопіса “Веснік БДУ”, якому сёлета споўнілася 40 гадоў, а таксама аднагодка БДУ газета “Універсітэт”, пераможца V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая літара” ў намінацыі “Найлепшая шматтыражная газета”. Узятыя для прэзентацый нумары газеты разляцеліся ўмомант: былыя выпускнікі жадалі даведацца аб навінах Alma Mater, а школьнікі цікавіліся ўмовамі паступлення ў вядучую ўстанову краіны.
Віктарына “Мой універсітэт” і бяспройгрышная латарэя зацікавілі і дзяцей і дарослых, а асабліва выхаванцаў гімназіі г. п. Бараўляны Мінскага раёна, якія ўжо ў каторы раз прыязджаюць на свята са сваімі настаўнікамі. Удзел у падрыхтоўцы і правядзенні віктарыны разам з выдаўцамі прымалі работнікі Фундаментальнай бібліятэкі БДУ А. В. Буціна і Н. Л. Карбановіч.
Дзень беларускага пісьменства, у аснову канцэпцыі якога пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі, дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, з сведкамі творчага працэсу стварэння кнігі, газеты, часопіса.
У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства вырашана правесці ў г. Хойнікі Гомельскай вобласці на радзіме народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

 

 

На чале навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» галоўны захавальнік Дабрадатнага Агню ад Труны Гасподняй Сяргей Гардун і пісьменніца, нязменны кіраўнік экспедыцыі Ніна Загорская з цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконай

Пасадка Саду малітвы

На памяць нашчадкам

Дзень беларускага пісьменства пачаўся з Літургіі
ў новым Саборы Праабражэння Гасподняга

Кніжная экспазіцыя БДУ на тэматычнай пляцоўцы «Шлях да ведаў»

Кнігі БДУ ў экспазіцыі тэматычнай пляцоўкі «Зямля пад белымі крыламі.
Году роднай зямлі прысвячаецца»

Экспазіцыя кніг БДУ ў павільёне «Сучасная беларуская кніга»

Экспазіцыя перыядычных выданняў БДУ: газета «Універсітэт», лаўрэат
V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара» у намінацыі
«Найлепшая шматтыражная газета»; часопіс «Веснік БДУ», якому ў гэтым годзе
споўнілася 40 гадоў

Вядучыя прэзентацый Святлана Грынкевіч і Таццяна Петрачэнка

У ліку ганаровых гасцей на свяце прысутнічаў рэктар БДУ
акадэмік НАН Беларусі С. В. Абламейка.
Ля стэнда БДУ

Цырымонія адкрыцця помніка беларускаму асветніку,
паэту Францішку Багушэвічу

Да стэнда выдавецтва БДУ разам з загадчыкам
кафедры славянскіх літаратур доктарам філалагічных навук, прафесарам,
лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне»
завіталі госці з Сербіі і Чарнагорыі: Нэвена Вітошавіч-Чэкліч (у цэнтры),
паэтка, драматург, мастачка, магістр мастацтвазнаўства, галоўны рэдактар
радыё Сербскай праваслаўнай царквы і Слабадан Вуканавіч, паэт, драматург,
заснавальнік літаратурнай плыні «Паэмувіз» у Чарнагорыі

Прафесар І. А. Чарота прадстаўляе кнігі «Српска књижевност»
і гасцей з Сербіі і Чарнагорыі

Знаёмства з экспазіцыяй

Да свята беларускага пісьменства была перавыдадзена хрэстаматыя
у дзвюх частках «Украінская літаратура» аўтараў Т. В. Кабржыцкай,
У. В. Рагойшы і П. І. Навойчыка. Аўтарскі калектыў на прэзентацыі кнігі
прадстаўляў кандыдат філалагічных навук, дацэнт,
намеснік дэкана філалагічнага факультэта П. І. Навойчык

«Новую кнігу ў рукі бярэш, і адгукаецца рэхам Скарына…»

Прадстаўляе чацверты выпуск навуковага зборніка
«Российские и славянские исследования» кандыдат гістарычных навук,
дацэнт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян
гістарычнага факультэта А. П. Салькоў

Курс лекцый «Экология городской среды» быў  прадстаўлены
ў экспазіцыі тэматычнай пляцоўкі «Зямля пад белымі крыламі.
Году роднай зямлі прысвячаецца». Выступае аўтар кандыдат біялагічных навук,
дацэнт кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі
біялагічнага факультэта Г. А. Семянюк

Займальна прайшла віктарына «Наш універсітэт»

Розыгрыш бяспройгрышнай латарэі

Кнігамі БДУ цікавілася тэлебачанне

Фота на ўспамін аб свяце ў Смаргоні

Працуе горад майстроў
«Ад прадзедаў з пакон вякоў нам засталася спадчына»

Працуе горад майстроў
«Ад прадзедаў з пакон вякоў нам засталася спадчына»

Фотарэпартаж падрыхтавала вядучы рэдактар
Упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы
Наталля Герасімовіч

 

 

 

См. также: Экскурсия в лето

См. также: Свята кнігі ў Барысаве

См. также: Награды

 

 

                               © Управление редакционно-издательской работы БГУ
                                       http://www.urir.bsu.by, e-mail: urir@bsu.by, urir_bsu@mail.ru